БЕЛ Ł РУС

У галоўнай ВНУ краіны няма паперы для экзаменаў?

28.01.2011 / 16:26

Вікторыя, list.ru

з пошты Рэдакцыі

Не, мне не шкада 500 рублёў (з кожнага ў групе), але сам факт…

Я студэнтка БДУ. Казаць пра падвышэнне аплаты за навучанне я не збіраюся — і так ужо ўсе абураныя гэтым. Але сёння мяне абурыла яшчэ адна дробязь: дэканат завочнага аддзялення Інстытута журналістыкі сказаў кожнай групе прынесці блок лістоў А4 (500 шт.), якія яны нам потым будуць выдаваць на экзамены.

У галоўнай ВНУ краіны няма паперы для экзаменаў? Не, мне не шкада 500 рублёў (з кожнага ў групе), але сам факт… Заплаціце немаленькую суму за навучанне, а пасля яшчэ і з сваёй паперай прыходзьце.

Ад Рэдакцыі. А як у Вашай ВНУ?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула