БЕЛ Ł РУС

Небясьпечная Лола

24.11.2006 / 12:59

Андрэй Расінскі

«Фэлікс і Лола» (Félix et Lola). «Лад», 22.45

Фэлікс зразумеў, што закахаўся ў дзяўчыну. Яму вядома толькі ейнае імя – Лола. Усё астатняе – тайна...

Фэлікс – уладар аўтадрому ў партку атракцыёнаў – сустракае дзяўчыну, якая задумліва катаецца па кругу. Яна не зважае на іншых людзей, не рэагуе на штуршкі машынаў і нязьменна маўчыць. Аднойчы Фэлікс зразумеў, што закахаўся ў дзяўчыну.

Яму вядома толькі ейнае імя – Лола. Усё астатняе – тайна...

Рэжысэр Патрыс Леконт дасьледуе тонкія й датклівыя чалавечыя пауцьці. Карціна намінавалася на галоўны прыз Вэронскага любоўнага кінафэсту – і на «Залатога мядзьведзя» ў Бэрліне.

Францыя, 2001, рэж. Патрыс Леконт

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула