Ва Украіне на ўездзе ў рэзідэнцыю Януковіча з'явіўся білборд «Я тебя абажаю»
Ва Украіне ў непасрэднай блізкасці ад рэзідэнцыі Віктара Януковіча з’явіўся білборд, аўтар якога прызнаецца прэзідэнту ў сімпатыі.
Пра гэта піша ў сваім блогу журналіст газеты «Украінская праўда», які днямі наведаў «Міжгор’е», рэзідэнцыю Януковіча, размешчаную за 10 км ад Кіева.
«Нейкі жартаўнік проста на павароце на трасу, размясціў білборд у актуальным стылі. „Сладенький, я тебя абажаю“, — кожную раніцу бачыць перад сабой Януковіч», — піша журналіст, публікуючы таксама фота білборда.