БЕЛ Ł РУС

У грамадскім транспарце Кішынёва будуць гучаць творы класікаў

2.03.2011 / 10:44

У грамадскім транспарце Кішынёва з 1 сакавіка будзе гучаць класічная, оперная музыка і паэзія малдаўскіх кампазітараў, спевакоў і паэтаў.

Гэтая ідэя належыць мэру Кішынёва Дарыну Кіртаакэ, які прапанаваў папулярызаваць творы малдаўскіх кампазітараў і паэтаў. Творы кожнага з іх будуць гучаць у грамадскім транспарце на працягу тыдня. Да прыкладу, з 1 сакавіка пачаўся тыдзень, прысвечаны выдатнаму кампазітару Яўгенію Дога і прымеркаваны 72-годдзя маэстра. Пасля пасажыры гарадскога транспарту будуць слухаць творы іншых дзеячаў мастацтваў, такіх як Дзмітрый Маткоўскі, Пётр Кэрарэ, Марыя Біешу, Грыгорый Віеру і інш.

Акцыя праводзіцца ў 42 тралейбусах, 40 аўтобусах і 770 маршрутных таксі, якія абсталяваныя аўдыёсістэмамі. Плануецца, што колькасць тэхнікі будзе павялічвацца па меры ўсталявання на ёй спецыяльных сістэм.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула