БЕЛ Ł РУС

Бясплатны пералёт з Токіа ў Кіеў 22 сакавіка

21.03.2011 / 12:18

СП

Папярэдні час вылету — у 16:00, збор — а 12-й.

Як паведаміла супрацоўніца пасольства Беларусі ў Японіі Алена Грыцэнка, 22 сакавіка з Токіа (аэрапорт Нарыта) адправіцца самалёт у Кіеў (да Мінска трэба дабірацца самастойна).

Пералёт бясплатны. Папярэдні час вылету — у 16:00, збор — а 12-й каля тэрмінала 2, стойка N.

Жадаючым вылецець гэтым рэйсам неабходна зарэгістравацца ў пасольстве Беларусі па нумары: 03-3448-1623.

На сёння ў Японіі знаходзіцца каля 300 грамадзянаў Беларусі. Каля 80 з іх выйшлі на кантакт з пасольствам. Некалькі беларусаў знаходзіліся ў зоне бедства, але, паводле інфармацыі амбасады, здолелі яе пакінуць.

Глядзі яшчэ: Інфармацыя для беларусаў, якія жадаюць выехаць з Японіі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула