БЕЛ Ł РУС

Калядная ялінка па-беларуску

12.12.2006 / 9:31

Nashaniva.com

Сёлета ёсьць выбар. Або пайсьці зь дзеткамі на Беларускую ялінку ў Парк Горкага. Або запрасіць беларускамоўнага Дзеда Мароза да сябе ў хату. Або схадзіць да Сьвятога Мікалая ў беларускамоўныя хрысьціянскія парафіі беларускай сталіцы.

26 сьнежня сайт Нашы дзеткі запрашае ўсіх у Менск у кавярню Жар-Птушка (што ў Цэнтральным Дзіцячым парку). Тут з 11-ай да 14-й гадзіны пройдзе Беларуская ялінка для маленькіх і вялікіх дзетак з удзелам актораў Тэатру юнага гледача, выступам калядоўшчыкаў, конкурсамі, сюрпрызамі і салодкім сталом.

Колькасьць квіткоў абмежаваная. Зьвяртацца да 20 сьнежня па тэл.: (МТС) +37529-784-63-13, (Velcom) +37529-911-78-87 (Наста); (Белсел) (+375-29)-403-15-35 (Натальля).

Калі вы жадаеце запрасіць Сьвятога Мікалая (Дзеда Мароза, Санту Клаўса, Зюзю) у сьвяточныя дні дахаты — пішыце на адрас n.dzietki@yahoo.com.

Можа Вы хочаце далучыцца да калядоўшчыкаў, альбо ня супраць запрасіць іх у сваю сям’ю (арганізацыю)? Пішыце dzietki@gmail.com ці тэлефануйце +37529-331-71-80 (Юля).

Таксама прапануем вам паўдзельнічаць у конкурсах Сцэнароў навагодняга сьвята і Найлепшых калядных фатаздымкаў.

Прапановы і пытаньні адрасуйце на n.dzietki@yahoo.com ці тэл. +375 29 632 27 43 (Крысьціна).

Варта адзначыць, што беларускамоўныя калядныя сьвяты для дзяцей традыцыйна ладзяць і каталіцкія ды ўніяцкія парафіі сталіцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула