БЕЛ Ł РУС

Вазьмі ўдзел у конкурсе фотаздымкаў, карыкатур і шаржаў

12.12.2006 / 15:5

«Беларуская асацыяцыя журналістаў" распачынае конкурс «Беларусь вачыма журналістаў».

«Беларуская асацыяцыя журналістаў" распачынае конкурс «Беларусь вачыма журналістаў». Дашліце ў БАЖ свае найлепшыя фотаздымкі, малюнкі, карыкатуры альбо шаржы і станьце ўдзельнікам выставы на нашым сайце.

Вы можаце адрэагаваць на злобу дня, а магчыма, убачыце ў чымсьці сімвал будучыні альбо мінулага. Кожны тыдзень на нашым сайце будуць з’яўляцца вашы фотаздымкі і малюнкі. А напрыканцы года мы абавязкова зробім выставу, якую так і назавём – «Беларусь вачыма журналістаў». Пераможцаў конкурсу чакаюць каштоўныя узнагароды.

Удзел у конкурсе дапаможа нам: журналістам, мастакам, фатографам з розных куткоў Беларусі, лепш пазнаёміцца, аб’яднаць творчыя высілкі.

Не важна, ці з’яўлялася ваша праца ў газеце, вам гэта падабаецца – дасылайце нам на адрас: sasdream@baj.ru.

Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула