Мілінкевіч адмовіўся прымаць грашовую частку Сахараўскай прэміі
Аляксандар Мілінкевіч адмовіўся ад грашовай часткі прэміі Эўрапарлямэнту імя Андрэя Сахарава, якая складае 50 тысяч эўра.
Аляксандар Мілінкевіч адмовіўся ад грашовай часткі прэміі Эўрапарлямэнту імя Андрэя Сахарава, якая складае 50 тысяч эўра.
У Страсбуры ён заявіў, што Эўрапарлямэнт можа перадаць гэтыя грошы на падтрымку рэпрэсаваных у Беларусі.
Прэмія Эўрапарлямэнту імя Андрэя Сахарава ўручаецца за дасягненьні ў галіне абароны правоў чалавека. Два гады таму ёй была ўганараваная Беларуская асацыяцыя журналістаў.