БЕЛ Ł РУС

На Вялікдзень у гомельскім саборы спрабавалі ўкрасці пушку з ахвяраваннямі

25.04.2011 / 20:46

Крымінальная справа за рабаванне распачата ў дачыненні да 31-гадовага гамяльчаніна, які спрабаваў выкрасці пушку для ахвяраванняў у галоўным праваслаўным храме абласнога цэнтра.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, у ноч на 24 красавіка мужчына, які нідзе не працуе, знаходзіўся ў цэнтральным парку каля сабора Пятра і Паўла, дзе праходзіла начное велікоднае богаслужэнне. Гамяльчанін паспрабаваў адкрыта выкрасці скрыню для ахвяраванняў храму, у якой знаходзілася амаль 100 тысяч рублёў. Мужчына затрыманы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула