БЕЛ Ł РУС

З 1 чэрвеня цэны на замежныя лекі могуць падняцца на 60%

31.05.2011 / 16:13

ЯВ

Фармацэўты кажуць, што рэшткі запасаў будуць прадавацца па старых цэнах.

З 1 чэрвеня цэны на замежныя лекі могуць падняцца на 60%.
Такую інфармацыю карэспандэнт «НН» атрымаў ад супрацоўнікаў аптэкаў у Мінску і некаторых раённых цэнтрах Беларусі. Фармацэўты кажуць, што рэшткі запасаў будуць прадавацца па старых цэнах, але новы завоз са складоў прынясе і новыя цэны.

Нагадаем, што канцэрн «Белбіяфарм» прасіў у Міністэрства эканомікі Беларусі дазволу на павышэнне цэнаў і на лекі беларускай вытворчасці.

Імпарцёры лекаў знаходзіліся ў больш выйгрышным палажэнні ў параўнанні з іншымі ўдзельнікамі рынку, бо мелі магчымасць купляць валюту па курсе Нацбанка.

Разам з тым, кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў краіне няма тавараў, на якія трэба паднімаць цэны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула