БЕЛ Ł РУС

Мілер: Газпром гатовы купіць «Белтрансгаз» за 2,5 мільярда, але без дадатковых умоў

30.06.2011 / 19:43

«Газпром» гатовы заплаціць 2,5 мільярда даляраў за 50% «Белтрансгаза», што ім яшчэ не належыць, заявіў старшыня праўлення расійскага газавага холдынгу Аляксей Мілер на прэс-канферэнцыі ў чацвер.

«Умовы куплі абмяркоўваюцца тыя ж, на якіх мы ўжо куплялі, 2,5 мільярда даляраў мы згодныя заплаціць. Калі беларускі бок пагодзіцца прадаць пакет «Белтрансгаза» без усялякіх дадатковых умоваў, то кантракт можа быць падпісаны хоць заўтра», — сказаў Мілер, паведамляе РІА Навіны.

Ён дадаў, што перамовы працягваюцца, і выказаў шкадаванне, што беларускі бок працягвае «ўвязваць» продаж кампаніі з кантрактам на пастаўкі газу і яго коштам, перадае РБК.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула