Таццяна Севярынец аштрафавана на 700 тыс. рублёў
Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска 11 ліпеня аштрафаваў на 20 базавых велічынь (700 тыс. рублёў) абласнога каардынатара аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Таццяну Севярынец.
8 ліпеня ў Кастрычніцкім РАУС у дачыненні да Севярынец быў складзены пратакол на падставе артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавага мерапрыемства або пікетавання). Суддзя Яўген Буруноў, разгледзеўшы матэрыялы справы, у тым ліку відэазапіс, прызнаў жанчыну вінаватай у арганізацыі несанкцыянаванага шэсця 3 ліпеня.
Вечарам 8 ліпеня да Таццяны Севярынец прыехалі супрацоўнікі міліцыі і ўручылі позву на допыт, які павінен быў адбыцца ў гэты ж час. Жанчыну даставілі ў Кастрычніцкі РАУС, дзе абвінавацілі ва ўдзеле ў шэсці да
На судовае пасяджэнне ў панядзелак яна прыйшла без адваката, бо, паводле яе слоў, абаронца, якога яна запрасіла, быў заняты. Суддзя задаволіў яе хадайніцтва аб прадстаўніку — ім стаў сын Таццяны, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні БХД Павел Севярынец.
Пасяджэнне доўжылася прыблізна дзве з паловай гадзіны.
Большую частку часу заняў прагляд відэазапісу, які, паводле слоў суддзі, быў перададзены «супрацоўнікамі УУС Віцебскага аблвыканкама». Відэаматэрыял адлюстроўваў шлях, па якім Севярынец 3 ліпеня перамяшчалася па цэнтры горада, калі ішла да Успенскага сабора, каб узяць удзел у штодзённым набажэнстве за палітзняволеных каля крыжа на Успенскай горцы, а таксама само набажэнства. Відэазапіс таксама ўтрымлівае фрагменты гутарак супрацоўнікаў праваахоўных органаў. У адзін з момантаў запісу выразна чутны голас: «Яе тут няма», — пасля чаго чуваць нецэнзурную лаянку. На пытанне прадстаўніка абвінавачанай Паўла Севярынца: «Хто гэтыя людзі, якія ў гэтым відэаматэрыяле мацюкаюцца? Гэта супрацоўнікі УУС аблвыканкама?» — суддзя Буруноў адказаў: «Напэўна».
Севярынец звярнуў увагу суддзі таксама на такі момант: «На відэа відаць, што міліцыя незадаволена тым, як людзі ідуць. Міліцыя перагаворваецца: „Яны ідуць не так, гэта не будзе выглядаць як шэсце, а што потым інкрымінаваць Севярынец?“ Гэта значыць супрацоўнікі міліцыі самі не разумеюць, дзе пачынаецца гэта „шэсце“, дзе яно заканчваецца, ці ёсць яно наогул. А
Падчас разгляду Павел Севярынец прыводзіў і іншыя факты, якія ўказваюць на тое, што яго маці не мела дачынення да арганізацыі і правядзення несанкцыянаванага шэсця.
Перад вынясеннем судовага рашэння Таццяна Севярынец заявіла: «Растлумачыце мне, настаўніку з