БЕЛ Ł РУС

У рэйтынгу Кубка Дэвіса Беларусь апусцілася з 45-га на 49-е месца

12.07.2011 / 9:54

З 45-га на 49-е месца апусцілася мужчынская зборная Беларусі па тэнісе ў рэйтынгу Кубка Дэвіса.

На мінулым тыдні беларуская каманда прайграла венграм (2:3) у матчы другога круга 2-й групы Еўра-Афрыканскай зоны.

У сваю чаргу зборная Венгрыі паднялася з 52-й на 51-ю пазіцыю.

У першую дзясятку рэйтынгу ўваходзяць Іспанія, Сербія, Францыя, Аргенціна, Чэхія, ЗША, Расія, Германія, Казахстан і Ізраіль.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула