БЕЛ Ł РУС

У Казахстане прайшла акцыя пратэсту супраць Мытнага саюза

12.07.2011 / 10:40

Nashaniva.com

Актывісты моладзевага клуба «Рух пен цiл» у аўторак у Алматы правялі марш нязгодных са стварэннем Мытнага саюза.

«Мы лічым, што Мытны саюз не павінен ператварацца ў палітычны саюз», — заявіў лідар клуба Жанбалат Мамай падчас завяршэння шэсця, у ходзе якога актывісты прайшлі ад плошчы Астана да рэзідэнцыі прэзідэнта ў Алматы.

Ж. Мамай лічыць, што Мытны саюз уяўляе пагрозу незалежнасці Казахстана. Акрамя таго, заявіў ён, з уступленнем Казахстана ў саюз адчувальна выраслі цэны на аўтамабілі, паліва і прадукты харчавання.

«Мы будзем працягваць такія акцыі пратэсту, яны будуць больш масавымі», — дадаў ён.

Акцыя не была санкцыянаваная ўладамі горада. Паліцыя перакрыла дарогу да рэзідэнцыі прэзідэнта і адабрала плакаты з лозунгамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула