БЕЛ Ł РУС

Мясніковіч у Маскве сустрэнецца з Пуціным

12.07.2011 / 10:44

Сустрэча Міхаіла Мясьніковіча, Карыма Масімава і Уладзіміра Пуціна адбудзецца сёння ў рамках канферэнцыі «Ад Мытнага саюзу да Адзінай эканамічнай прасторы: інтарэсы бізнэсу», якая пройдзе з удзелам міністраў эканамічнага блоку і кіраўнікоў найбуйнейшых бізнэс-асацыяцый трох краін.

Чакаецца, што прадстаўнікі ўлады і бізнэсу Беларусі, Казахстана і Расіі абмяркуюць уплыў МС і АЭП, якая павінна пачаць функцыянаваць 1 студзеня 2012 году, на дзелавы клімат сваіх краін.

Гэта будзе першая сустрэча прэм'ер-міністраў трох краін пасля адмены з 1 ліпеня ў рамках фарміравання АЭП мытнага кантролю на ўнутраных межах МС. Кантроль ажыццяўляецца на знешніх межах у адпаведнасці з адзіным мытным тарыфам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула