БЕЛ Ł РУС

Беларуская акадэмія мастацтваў адкрыла набор на новую спецыяльнасць

12.07.2011 / 10:58

Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў адкрыла набор на новую спецыяльнасць — «Мастацтвазнаўства (кінатэледраматургія)», кваліфікацыя — «Кінатэлезнаўца. Сцэнарыст. Рэдактар».

Як расказала карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» метадыст навучальнага аддзела акадэміі Юлія Савіч, на дадзеную спецыяльнасць сёлета набяруць 10 чалавек на дзённую форму навучання і 8 — на завочную. У наступным навучальным годзе шэрагі студэнтаў акадэміі папоўняць 335 першакурснікаў, у мінулым іх было 279. Маладымі спецыялістамі ў 2011 сталі 255 чалавек, з іх 13 атрымалі дыплом з адзнакай (11 — студэнты дзённай формы навучання, 2 — завочнай).

Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў рыхтуе творчых работнікаў для тэатральнага, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, кінатэлевізійных відаў мастацтва і шматлікіх кірункаў дызайну.

Заснаваная акадэмія ў 1945 годзе як Беларускі тэатральны інстытут. Цяпер у яе структуру ўваходзяць чатыры факультэты: тэатральны, мастацкі, дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула