Арганізатары маўклівых пратэстаў вяртаюцца да старога фармату — Кастрычніцкая плошча
Каб высветліць найбольш аптымальны варыянт, арганізатары праводзілі апытанку.
Акцыя 20 ліпеня адбудзецца на Кастрычніцкай плошчы.
Для вырашэння пытання з наступнай акцыяй была праведзеная апытанка Вконтакте.
37% апытаных выказаліся менавіта за Кастрычніцкую — гэта найлепшы вынік. Следам стаіць варыянт прагулак па праспекце Незалежнасці (19%), Прывакзальная плошча (9%), Нацыянальная бібліятэка, гарадскія паркі (па 6%).
Менавіта з Кастрычніцкай плошчы і пачыналіся маўклівыя пратэсты, але, пасля таго як улада стала ўжываць сілу, арганізатары сталі шукаць іншыя варыянты. Людзі збіраліся на Прывакзальнай плошчы, на цэнтральных пунктах раёна, гулялі па праспекце. Аднак найбольш масавай
У рэгіёнах акцыі таксама пройдуць на цэнтральных плошчах гарадоў. Мінулы раз арганізатары шукалі іншыя пляцоўкі.