БЕЛ Ł РУС

Што гаварылі Меркель і Мядзведзеў пра Беларусь? Пакуль невядома

20.07.2011 / 10:18

18 ліпеня са спасылкай на крыніцы, блізкія да ўрада ФРГ, Польскае агенцтва друку (PAP) паведаміла, што падчас кансультацый Берлін паспрабуе пераканаць Маскву аказаць сумесны націск на афіцыйны Мінск «з мэтай вызвалення палітзняволеных».

Па выніках 13-га раўнда расійска-германскіх міждзяржаўных кансультацый канцлер ФРГ Ангела Меркель і прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў падпісалі пакет дакументаў па далейшым развіцці двухбаковага супрацоўніцтва, паведамляе сайт расійскага лідара.

«Падчас перамоў абмяркоўвалася шырокае кола пытанняў, у прыватнасці развіццё адносін Расіі і Еўрасаюза, дзейнасць Савета Расія — НАТО, еўрапейская бяспека, стварэнне супрацьракетнай абароны ў Еўропе, а таксама магчымасці пашырэння паставак расійскага газу ў сувязі з уводам у эксплуатацыю газаправода «Паўночны паток», — гаворыцца ў паведамленні сайта.

Акрамя таго, лідары дзвюх краін абмеркавалі «правядзенне перакрыжаваных гадоў Германіі ў Расіі і Расіі ў Германіі ў 2012–2013 гадах».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула