Пачасціліся выпадкі крадзяжу ў грамадзян грошай у сістэме Webmoney
Апошнім часам пачасціліся выпадкі крадзяжоў у грамадзян грашовых сродкаў, размешчаных у кашальках электроннай плацежнай сістэмы Webmoney.
Такое папярэджанне распаўсюдзіла 19 ліпеня ўпраўленне па барацьбе са злачынствамі ў сферы высокіх тэхналогій (упраўленне «К») МУС Беларусі.
Паведамляецца, што зламыснікі звяртаюцца да грамадзян, якія размясцілі на найболей папулярных
Аднак сустрэча паміж імі не адбываецца, а ўстаноўленае раней пацярпелым праграмнае забеспячэнне, з’яўляючыся шкодным, дазваляе зламыснікам красці грашовыя сродкі, размешчаныя ў электронным кашальку.