Цукар: народ размятае, бо чакае падаражэння, урад абвяргае
Мінгандлю, Мінэканомікі і Белдзяржхарчпрам абвяргаюць чуткі пра павышэнне цэн на цукар найбліжэйшым часам.
Рэгіёны поўняцца чуткамі пра будучае чарговае падаражэнне цукру.
Вясковыя крамы вымеценыя падчыстую. Ажыятажу таксама пасадзейнічаў надыход сезона закатак і кансервавання.
Тым часам Мінгандлю, Мінэканомікі і «Белдзяржхарчпраме» абвяргаюць чуткі пра павышэнне цэн на цукар найбліжэйшым часам.
У «Белдзяржхарчпраме» заявілі: «Ніякага павышэння цэн на цукар няма і не плануецца найбліжэйшым часам». У Мінгандлю адмовіліся «каментаваць чуткі». У Мінэканомікі паведамілі, што ніякага рашэння аб павышэнні цэн на цукар няма і найбліжэйшым часам не рыхтуецца. Няма інфармацыі пра падаражанне цукру і ў прадпрыемства «Белбакалея», якое займаецца яго фасоўкай і аптовым продажам.
Варта адзначыць, што рознічныя цэны на цукар у Беларусі выраслі 28 мая амаль на 40%. Рознічная цана на
Паводле звестак Белстата, у