БЕЛ Ł РУС

Назарбаеў лёг у нямецкую клініку

20.07.2011 / 11:1

Nashaniva.com

Прычыны шпіталізацыі невядомыя.

71-гадовы Нурсултан Назарбаеў цяпер знаходзіцца ў медыцынскім цэнтры універсітэта Гамбург-Эпендорф.

Прычыны шпіталізацыі невядомыя. У прэс-службе казахстанскага лідэра адзначаюць, што Назарбаеў з 11 ліпеня знаходзіцца ў кароткатэрміновым адпачынку. Але аб месцазнаходжанні прэзідэнта і аб даце ягонага выхаду на працу ў прэс-службе не ведаюць, перадае Reuters.

Нурсултан Назарбаеў нязменна кіруе Казахстанам ўжо больш за 20 гадоў. У выніку датэрміновых выбараў у сакавіку гэтага года ён быў абраны кіраўніком краіны на новы пяцігадовы тэрмін, паведамляюць інфармагенцтвы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула