БЕЛ Ł РУС

У Тураве маланка забіла дваццацігадовага хлопца

20.07.2011 / 11:50

Праваахоўныя органы правяраюць акалічнасці смерці жыхара Жлобіна.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе гомельскай міліцыі, інфармацыя аб гібелі маладога чалавека паступіла ў міліцыю 19 ліпеня. Фельчар хуткай дапамогі паведаміў, што малады чалавек памёр яшчэ да прыезду медыкаў на беразе ракі Прыпяць у Тураве ад удару маланкі.

Два месяцы таму ў Гомельскай вобласці ўжо быў зафіксаваны рэдкі выпадак паражэння чалавека маланкай. У Рагачове 23 мая мужчына 1975 года нараджэння атрымаў апёкі тулава, рук, грудной клеткі і жывата ў выніку пападання маланкі. Парасон, які знаходзіўся ў яго руках, згарэў, абутак пашкодзіўся, а вопратку разарвала на дробныя часткі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула