БЕЛ Ł РУС

Дзяўчына, што выйшла з плакатам «ШОС», атрымала 10 сутак арышту

20.07.2011 / 12:19

nn.by

Наталля Прадзед, што выйшла ўчора да Мінгарвыканкама з плакатам "ШОС" атрымала 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Прычым суд прайшоў учора, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

***

Адзіночны пікет прайшоў на Плошчы Незалежнасці 19 ліпеня а 13.00. Наталля Прадзед падышла да будынка Мінгарвыканкама, стала насупраць увахода і разгарнула плакат, на якім былі напісаныя тры літары: «ШОС».

Акцыя доўжылася пару секундаў. Амаль адразу на дзяўчыну кінуліся спецназаўцы, сярод якіх прысутныя журналісты пазналі палкоўніка Яўсеева. Дзяўчыну пасадзілі ў прыпаркаваны непадалёк мікрааўтобус «Фальксваген» з нумарам 9656 ІА-7.

Прадстаўніца ЛГБТ Наталля Прадзед у такі спосаб яна пратэставала супраць парушэння чалавека ў нашай краіне, міліцэйскага праізволу, звяртала ўвагу на праблему гамафобіі ў нашай краіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула