БЕЛ Ł РУС

Характар надвор'я ў чацвер не зменіцца, прагназуюць сіноптыкі

20.07.2011 / 13:3

Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 21 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні 6–11 м/с, парывы да 14 м/с, днём па паўднёвым захадзе ў асобных раёнах да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу 17–23°С,

днём 28–34°С.

У Мінску заўтра пераменная воблачнасць. Ноччу без ападкаў, днём магчымы кароткачасовы дождж, навальніца. Вецер паўднёва-ўсходні 6–11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 19–21°С,

днём 31–33°С.

22 ліпеня сіноптыкі прагназуюць па краіне пераменную воблачнасць. Ноччу месцамі, днём на большай частцы кароткачасовыя дажджы, навальніцы. У дзённыя гадзіны месцамі моцныя дажджы, у асобных раёнах магчымы град. Вецер паўднёва-ўсходні 5–10 м/с, днём пры навальніцах парывы да 15–22 м/с. Тэмпература паветра ноччу 17–23°С, днём 26–32°С, у паўднёва-заходніх раёнах 22–25°С.

23 ліпеня ў Беларусі чакаецца пахмурнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, ноччу месцамі моцныя. У асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 6–11 м/с, пры навальніцах парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 13–20°С,

днём ад 18°С па захадзе да 27°С па ўсходзе краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула