БЕЛ Ł РУС

Халезін: Затрыманне Бяляцкага — вынік перадачы Літвой Беларусі звестак пра рахункі Вясноўцаў

5.08.2011 / 8:58

СГ

Беларусь запатрабавала дадзеныя звесткі, грунтуючыся на міжнародным заканадаўстве аб барацьбе з адмываннем грошай.

Ператрус на кватэры праваабаронцы Алеся Бяляцкага і ў офісе незарэгістраванага праваабарончага цэнтра «Вясна» — гэта вынік выдачы Літвой банкаўскай інфармацыі аб рахунках Вясноўцаў. Пра гэта ў сваім блогу піша кіраўнік Беларускага Свабоднага тэатра Мікалай Халезін.

Ён паведамляе, што Беларусь запатрабавала дадзеныя звесткі, грунтуючыся на міжнародным заканадаўстве аб барацьбе з адмываннем грошай.

«Месяц таму Літва выдала прыватныя банкаўскія рахункі беларускіх грамадскіх дзеячаў і праводкі па гэтых рахунках па запыце беларускага Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Цяпер пад ударам знаходзіцца не толькі Алесь Бяляцкі і праваабарончы цэнтр «Вясна», але і яшчэ шэраг беларускіх незалежных грамадскіх арганізацый і грамадскіх дзеячаў», — піша Халезін.

«Я думаю, гэта звязана з тым, што мы аказвалі не толькі прававую, але і матэрыяльную падтрымку ахвярам рэпрэсій. Думаю, звязана менавіта з гэтым», — заявіла супрацоўніца «Вясны» Таццяна Равяка, каментуючы затрыманне Бяляцкага.

Алесь Бяляцкі — паважаны на цэлы свет праваабаронца — быў абраны віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека. Некалькі год таму Бяляцкага вылучалі на Нобэлеўскую прэмію міру.

У Беларусі праваабаронцы «Вясны» аказалі дапамогу сотням, калі не тысячам рэпрэсаваных.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула