БЕЛ Ł РУС

Крах на біржах: Dow Jones упаў на 4,31%, NASDAQ — на 5%. Ляцяць уніз цэны нафты. Рэтракрызіс?

5.08.2011 / 9:44

КаМ

Па выніках таргоў 4 жніўня індэкс Dow Jones знізіўся на 4,31%, склаўшы 11383,68 пункта.

Гэта самае значнае падзенне Dow, зафіксаванае пры закрыцці таргоў, з кастрычніка 2008 года, паведамляе Associated Press.

Індэкс NASDAQ ўпаў на 5,08%, дасягнуўшы 2556,39 пункта.

Асноўныя амерыканскія тэлеканалы — АВС, CBS і NBC — перапынілі праз гэта свае праграмы і выйшлі ў эфір з экстранным выпускам навін.

Зніжэнне асноўных індэксаў адбылося на фоне падпісання ў пачатку тыдня прэзідэнтам Баракам Абамам закона аб узняцці столі дзярждоўгу, што дапамагло пазбегнуць дэфолту, які амерыканскі ўрад мог абвясціць па сваіх даўгавых абавязаннях ужо ў пачатку жніўня.

Песімізм апанаваў рынкі пасля таго як Еўропа не здолела загасіць фінансавы пажар у Грэцыі, а ЗША не распрацавалі рэалістычнага плана зніжэння дзяржаўнага доўгу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула