БЕЛ Ł РУС

Кітайцы прафінансуюць электрыфікацыю чыгункі

5.08.2011 / 10:3

Праект электрыфікацыі чыгуначных ліній у Беларусі будзе ажыццяўляцца з прыцягненнем сродкаў кітайскага банка.

Як паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 4 жніўня намеснік начальніка Беларускай чыгункі Уладзімір Балахонаў, у рэалізацыі праекта ўдзельнічаюць як беларускія, так і кітайскія падрадчыкі. У 2011 годзе пачаліся работы па электрыфікацыі ўчасткаў, якія ўваходзяць у IX міжнародны транспартны калідор. Такім чынам, з’явіцца магчымасць руху цягнікоў на электрацязе ад украінскай да літоўскай межаў, адзначыў Балахонаў.

Акрамя таго, ёсць дамоўленасць аб электрыфікацыі дарогі ад Маладзечна да дзяржмяжы з беларускага боку і ад Новай Вільні да дзяржмяжы — з літоўскага. «Для нас гэта азначае зніжэнне расходаў пры эксплуатацыі цягнікоў, павелічэнне хуткасці, паляпшэнне экалагічнай абстаноўкі», — адзначыў Балахонаў.

Спецыяліст таксама паведаміў, што для эксплуатацыі на электрыфікаваных участках будуць закуплены магутныя лакаматывы кітайскай вытворчасці, у якіх выкарыстаныя перадавыя еўрапейскія тэхналогіі.

У цэлым сёлета БЧ плануе інвеставаць у мадэрнізацыю дарогі каля 1 трлн. рублёў, што на 20% больш, чым летась. Па выніках першага паўгоддзя 2011 года інвеставана сродкаў на 40% больш, чым за аналагічны леташні перыяд.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула