БЕЛ Ł РУС

«Захоп людзей на вуліцах вяртае нас у цёмнае камуністычнае мінулае»

5.08.2011 / 10:8

Старшыня Еўрапарламента асудзіў арышт Алеся Бяляцкага.

Прэзідэнт Еўрапейскага парламента Ежы Бузек асудзіў арышт Алеся Бяляцкага.

У заяве Ежы Бузека гаворыцца: «З глыбокай занепакоенасцю я даведаўся, што беларускія ўлады працягваюць пераслед людзей, якія змагаюцца за свае асноўныя правы. Захоп людзей на вуліцах вяртае нас у цёмнае камуністычнае мінулае, якое мы не хочам паўтараць зноў. Гэта недапушчальна на нашым кантыненце ў 21-м стагоддзі.

Я заклікаю беларускія ўлады вызваліць Алеся Бяляцкага і іншыя несправядліва затрыманых палітычных вязняў. Такія рэпрэсіўныя дзеянні будуць толькі збліжаць людзей, аб’ядноўваючы іх дзеля канчатковай мэты — свабоды.

Змены ў канчатковым выніку прыйдуць у Беларусь, як яны прыйшлі да берагоў Паўночнай Афрыкі.

Еўрапейскі парламент заўсёды стаіць на баку беларускага народа».

4 жніўня супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю затрымалі кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага. На кватэры і лецішчы праваабаронцы, а таксама ў офісе арганізацыі прайшлі ператрусы. Бяляцкага вінавацяць паводле крымінальнага артыкула «ўтойванні прыбыткаў у асабліва буйных памерах». Позна ўвечары 4 жніўня стала вядома, што Алеся Бяляцкага затрымалі прынамсі на 3 сутак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула