БЕЛ Ł РУС

Святкаванне юбілею Абамы абышлося кожнаму з яго ўдзельнікаў у $45 тыс.

5.08.2011 / 10:19

Прэзідэнт ЗША Барак Абама ў чацвер працягнуў у Вашынгтоне святкаванне свайго юбілею, якое ён пачаў яшчэ ў сераду ў Чыкага,
паведамляе Associated Press.

4 жніўня 2011 Абаму споўнілася 50 гадоў. У сераду ён пачаў адзначаць свой юбілей, узяўшы ўдзел у вечары па зборы сродкаў на сваё пераабранне прэзідэнтам.

Удзельнікам імпрэзы, паводле паведамленняў СМІ, неабходна было заплаціць каля $35 тысяч, а тым, хто хацеў сфатаграфавацца з прэзідэнтам на памяць, — яшчэ $ 10 тысяч.

Віншаваць Абаму з юбілеем, такім чынам, пачалі на дзень раней.

Проста на вечары па зборы сродкаў песню-віншаванне выканала для прэзідэнта ўладальніца Оскара Джэніфер Хадсан. Абама таксама сказаў палітычную прамову пра тое, што ЗША ў працэсе свайго фінансавага выздараўлення не дайшлі яшчэ да сярэдзіны доўгага шляху.

Менавіта штат Ілінойс Абама прадстаўляў у сенаце, таму святкаванне юбілею ў Чыкага стала для прэзідэнта святкаваннем на ўмоўнай малой радзіме, у сябе дома. У чацвер жа Абама вярнуўся ў сталіцу і ў другой палове дня працягнуў адзначаць сваё 50-годдзе — з чальцамі сваёй адміністрацыі, з сям’ёй і сябрамі.

Каб павіншаваць бацьку з юбілеем, з летняга лагера вярнулася адна з дачок Абамы — Малія.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула