БЕЛ Ł РУС

Урад павысіў квоты на выраб спірту і алкаголю

5.08.2011 / 10:37

Рашэннем Савета Міністраў Беларусі квоты на вытворчасць спірту і алкагольнай прадукцыі павялічаныя на 10–15%.

Так, рашэннем урада з 15 750 да 18 197 тысяч дэкалітраў віна павялічаныя квоты на пладовыя мацаваныя марачныя, палепшанай якасці і спецыяльнай тэхналогіі. З 11 685 да 12 225 тысяч дэкалітраў — на вытворчасць спірту этылавага з харчовай сыравіны (ва ўмоўным спірце-сырцы). З 17 480 да 18200 тысяч дэкалітраў павялічаныя квоты на выпуск гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў. Істотна павялічаныя квоты і на вытворчасць каньяку — з 275 да 355 тысяч дэкалітраў.

Пры гэтым урад амаль удвая знізіў квоты на вытворчасць віна пладовага мацаванага ардынарнага, якім сёння співаецца сяло.
Калі раней было дазволена вырабіць 6160 тысяч дэкалітраў гэтых «чарнілаў», то цяпер — толькі 3733 тысяч дэкалітраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула