БЕЛ Ł РУС

У Мінску раскрыта забойства 19-гадовай даўніны

5.08.2011 / 10:40

Праваахоўным органам удалося раскрыць забойства, учыненае ў Мінску 18 ліпеня 1992 года.

Як паведаміў БелаПАН старшы памочнік пракурора Мінска Сяргей Балашаў, злачынства было ўчынена ў кватэры дома на вуліцы Сярова, дзе 38-гадовая гаспадыня адпачывала з 28-гадовым сябрам. Сварка, што ўзнікла паміж імі, скончылася бойкай з выкарыстаннем нажоў і праса, падчас якой жанчына была забітая. Загінулая працавала сартавальніцай на адным з прадпрыемстваў сталіцы. 20 ліпеня па факце забойства пракуратурай Кастрычніцкага раёна была распачата справа на падставе артыкула 101 Крымінальнага кодэкса ў рэдакцыі 1960 года.

Устанавіць злачынцу ўдалося толькі ў жніўні 2011 года дзякуючы ў тым ліку экспертным даследаванням, якія сталі магчымыя ў апошнія гады, адзначыў Балашаў. Затрыманы, рабочы аднаго з мінскіх прадпрыемстваў, ужо даў прызнальныя паказанні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула