БЕЛ Ł РУС

Сусветныя цэны на нафту рэзка ўпалі

5.08.2011 / 10:40

Рэзкім падзеннем цэн на сырую нафту другі дзень запар завяршыліся сёння таргі на таварным рынку Лондана.
Да заканчэння сесіі на міжкантынентальнай біржы ф’ючарсных угодаў кошт кантрактаў на вераснёўскія пастаўкі сумесі «Брэнт», якая складаецца з нафты, што здабываецца з розных свідравін на шэльфе Паўночнага мора, звалілася на $2,54 да $110,69 за барэль. Такім чынам, за 2 дні сумесь «Брэнт» страціла ў цане больш за $5.

Крыху меншы ўзровень падзення цэнаў на галоўны энерганосьбіт зафіксаваны на момант завяршэння таргоў у Лондане на Нью-ёркскай таварнай біржы. Там цана барэля тэхаскай светлай нафты ўпала на $ 1,96 — да $ 89,97.

Такім чынам, двухдзённы абвал кан’юнктуры на сусветных таварных рынках, пры якім цэны на чорнае золата ў Вялікабрытаніі вярнуліся на адзнаку ў $110, а ў ЗША ўпалі ніжэй за $90, папросту звёў да нуля ўвесь рост цэнаў на нафту за прамінулую частку года, які быў выкліканы дэфіцытам на вуглевадародную сыравіну і ўтварыўся ў сувязі з прыпыненнем энергетычных паставак з Лівіі. Гэты абвал выкліканы вельмі слабымі паказчыкамі росту эканомік ЗША і краін Заходняй Еўропы, пагаршэннем сітуацыі на амерыканскім рынку працы, падзеннем спажывецкай упэўненасці, пазыковым цяжарам краін еўразоны, сённяшнім абвалам фондавага рынку ЕС і паслабленнем пазіцый адзінай еўрапейскай валюты.

Апошняя акалічнасць прывяла да росту даляра, у якім і ажыццяўляюцца разлікі на сусветных таварных рынках,
у тым ліку і падчас заключэння нафтавых угодаў, што аўтаматычна панізіла цэны на нафту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула