У Камітэце дзяржкантролю адмовіліся каментаваць інфармацыю аб затрыманні Алеся Бяляцкага
У прэс-службе Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі адмовіліся пракаментаваць інфармацыю аб затрыманні супрацоўнікамі дэпартамента фінансавых расследаванняў вядомага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
«Ніякай інфармацыі з гэтай нагоды для распаўсюджвання няма»,
— заявіў БелаПАН супрацоўнік прэс-службы.
Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік незарэгістраванага ў Беларусі праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі быў затрыманы і ўзяты пад варту 4 жніўня. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, ён з’яўляецца падазроным па справе, распачатай на падставе часткі 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле прадугледжвае пазбаўленне волі да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.
Чытайце таксама:
Каментары да артыкула