БЕЛ Ł РУС

Справа Бяляцкага — помста за ягоную праваабарончую дзейнасць. Заява Вясноўцаў

5.08.2011 / 11:18

СГ

Яны выказваюць шкадаванне, што дзяржаўныя органы Літоўскай Рэспублікі стварылі спрыяльныя ўмовы для з’яўлення крымінальнай справы ў дачыненні да Алеся Бяляцкага.

4 жніўня 2011 г. у межах крымінальнай справы, заведзенай па ч.2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь — «утойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры» — быў затрыманы віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі. Санкцыя ў межах артыкула, які інкрымінуецца Алесю Бяляцкаму, прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.>

Затрыманню вядомага праваабаронцы папярэднічалі ператрусы ў яго дома і на лецішчы.

Крымінальную справу ў дачыненні да Алеся Бяляцкага мы адназначна ўспрымаем як расправу і помсту за ягоную шматгадовую праваабарончую дзейнасць, а таксама як імкненне ззапалохаць увесь праваабарончы рух у Беларусі.

Правабаронцы патрабуюць неадкладнага вызвалення Алеся Бяляцкага і спынення крымінальнага пераследу ў адносінах да яго.

Яны заяўляюць пра намер працягваць сваю працу. Яны выказваюць шкадаванне, што дзяржаўныя органы Літоўскай Рэспублікі стварылі спрыяльныя ўмовы для з’яўлення крымінальнай справы ў дачыненні да Алеся Бяляцкага.

Яны канстатуюць, што рэпрэсіўныя дзеянні беларускіх уладаў вядуць да далейшай ізаляцыі краіны і ставяць Беларусь пад пагрозу магчымых эканамічных санкцый, віна за ўвядзенне якіх цалкам кладзецца на ўрад.

Яны выказваюць падзяку ўсім калегам-праваабаронцам, грамадcкім дзеячам, журналістам, усім грамадзянам Беларусі і іншых краін, якія падтрымліваюць Алеся Бяляцкага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула