БЕЛ Ł РУС

Штанге: Мы паказалі якасную гульню

7.09.2011 / 1:38

Пасля матчу з камандай Босніі і Герцагавіны (0:1) галоўны трэнер зборнай Беларусі Бернд Штанге сказаў:

«Мы паказалі якасную гульню. У мяне няма прэтэнзій да футбалістаў. Нават да Калачова, хоць дзеянні арбітра каментаваць не буду. Пачатак было з нашага боку нядрэнным, хоць трошкі нервовым. Але ў такім заўзятарскім катле вельмі складана валодаць сабой. На жаль, у нас няма якаснай лаўкі запасных і пры дапамозе заменаў праблемна узмацніць гульню. Гэтым тлумачыцца такі позні выхад на поле свежых футбалістаў.

Якія мае далейшыя планы?
Гэта правакацыйнае пытанне. І няўчаснае. Зараз давайце казаць толькі пра мінулую гульню».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула