«Ізвестія» са спасылкай на крыніцу ў Крамлі: «Лукашэнка вульгарызаваў АДКБ у сваіх мэтах»
Сама ініцыятыва нарадзілася ў часе нефармальнага саміта краін АДКБ у Астане 12 жніўня, і аўтарства належыць Маскве, хоць агучваў яе Лукашэнка.
Масква яшчэ не вырашыла, ці будзе яна абараняць прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкуў тым выпадку, калі ў Мінску паўстане народ, нягледзячы на тое, што беларускі лідэр ужо паспяшаўся намякнуць апазіцыянерам, што ў яго распараджэнні з’явіцца новы рэсурс у выглядзе Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). Пра гэта піша сёння расійская газета «Ізвестія».
Крыніца ў Крамлі растлумачыла выданню, што
Лукашэнка хоць і лічыцца саюзнікам Расіі, але ідэю дапамогі з боку АДКБ «выкарыстаў у сваіх мэтах і вульгарызаваў».
Сама ініцыятыва нарадзілася ў часе нефармальнага саміта краін АДКБ у Астане 12 жніўня, і аўтарства належыць Маскве, хоць агучваў яе Лукашэнка.
«Гаворка ідзе не толькі аб прымяненні КСАР [Калектыўных сілаў аператыўнага рэагавання] на выпадак ўмяшання іншых дзяржаў звонку, але і аб умяшанні іншых дзяржаў знутры АДКБ. Гэта будзе значная падтрымка краінам, якія ўваходзяць у АДКБ. Бо вайной, фронтам ніхто на нас не пойдзе, а вось канстытуцыйны пераварот здзейсніць — рукі свярбяць у многіх», — заявіў тады Лукашэнка.
«Гаворка ідзе аб выкарыстанні патэнцыялу АДКБ для абароны канстытуцыйнага ладу», — настойваў прэзідэнт Беларусі.
Масква хоча зрабіць з АДКБ своеасаблівы рымэйк Варшаўскай дамовы, што гуртавала сатэлітаў СССР у часы халоднай вайны. Статут Варшаўскай дамовы дазваляў савецкім войскам умешвацца ва ўнутраныя справы