БЕЛ Ł РУС

Макей збірае сяброў [рады]

7.09.2011 / 10:6

Ініцыятыва пайшла з нізоў. «Мы стварылі ўнутры рады ініцыятыўную групу і прапанавалі зрабіць новы рэгламент працы», — кажа Алег Трусаў.

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей у аўторак сустракаўся з ініцыятыўнай групай Грамадска-кансультатыўнай рады пры Адміністрацыі,
распавёў удзельнік сустрэчы Алег Трусаў:

«Рэч у тым, што плануецца рэформа нашай рады. Мы стварылі ўнутры рады ініцыятыўную групу і прапанавалі зрабіць новы рэгламент працы. А таксама абнавіць склад рады.

У канцы верасня адбудзецца чарговы сход ужо абноўленай рады — з яе новымі сябрамі. Таксама некалькі чалавек з цяперашняга складу адыдуць. Спадзяюся, што тады рада будзе працаваць больш канструктыўна».

Карэспандэнт папрасіў спадара Трусава назваць прозвішчы новых кандыдатаў у раду, а таксама тых, хто яе пакіне.

«Пакуль пра гэта казаць не варта.

Як мінімум 4–5, а можа, нават і 6 чалавек увойдуць новых.
І столькі ж прыкладна адыдзе. Канкрэтна ўсё гэта стане вядома днямі. Таму я не магу пакуль назваць і прозвішчы».

Грамадска-кансультатыўная рада не збіралася з верасьня 2010 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула