Сам вінаваты: На Магілёўшчыне пенсіянеру перавод з Расіі для складанай аперацыі выдалі беларускімі рублямі
Паведамленне пра чэрыкаўскага пенсіянера, якому на лячэнне ў Маскве сястра даслала з Расіі грашовы перавод, а на пошце райцэнтра яго выдалі беларускімі рублямі, выклікала шырокі грамадскі розгалас.Людзі абураюцца сітуацыяй, у якой апынуўся інвалід па зроку Мікалай Царкоў. Каб не аслепнуць, яму неабходна аперацыя. А як тлумачаць тое, што здарылася, супрацоўнікі райвыканкама і «Белпошты»?
У Чэрыкаўскім райвыканкаме парушэння правоў Мікалая Царкова не ўбачылі. Супрацоўніца ідэалагічнага аддзела заявіла, што выплата пераводу адбылася ў адпаведнасці з заканадаўствам: «Я ж ведаю гэтага чалавека. Ён даволі пісьменны такі.
Гэту сітуацыю ён павінен быў пралічыць.Ці выгадна яму гэта будзе, ці ўкладаецца ён у гэту суму, ці не. Вядома, ён свае грошы страціў. Курс жа ў нас ідзе афіцыйны, а на чорным рынку ён у два разы амаль большы. Трэба было падумаць, можа, з
На пошце, дзе атрымаў перавод Царкоў, сказалі: «Нам прыходзяць расійскія грошы. Перавод прыходзіць толькі ў беларускіх рублях. Мы толькі з беларускімі працуем. Валюты ў нас няма. Гэта калі б яны выслалі на банк грошы, то тады б атрымалі ў расійскіх рублях».
У аддзеле плацяжоў РУП «Белпошта» далі сваё тлумачэнне сітуацыі: «Мы ў сваёй дзейнасці кіруемся пастановамі Савета міністраў і Нацыянальнага банка. Да нас грошы прыходзяць у расійскіх рублях, затым яны канверсуюцца па курсе Нацыянальнага банка. Калі гэтаму чалавеку трэба ехаць на лячэнне за мяжу, то ён можа звярнуцца ў банк, і яму могуць выдзеліць нейкія сродкі ў валюце».
Карэспандэнт: «Ці маглі яму сказаць на пошце пра такую сітуацыю?»
Супрацоўніца «Белпошты»: «На пошце, вядома, маглі сказаць. Можа, там быў працаўнік не зусім кампетэнтны.
Але загадчык аддзялення сувязі мог бы пра гэта і сказаць».
Што думае сам пра сваю сітуацыю Царкоў? «Гэта наглы ўчынак, — кажа ён. — Абсалютна наглы. Дасылаюць дапамогу сваякі ў расійскіх рублях, а мне аддаюць у беларускіх. Я не па сваёй волі еду ў Маскву. Я быў у Мінску, і яны мне далі накіраванне.
Мне ў Беларусі дапамагчы не могуць. Я не адзін у такой сітуацыі. Гэта ўсё суміруецца ў тое, у якой дзяржаве мы жывем».
Царкоў — ветэран вайны. Перажыў блакаду Ленінграда. Дапамогу на лячэнне ў Маскве яму даслала з Краснадарскага краю
У Мікалая Царкова хворыя два вокі.
Каб уратаваць яго ад поўнай слепаты, неабходна аперацыя.Раней на адным воку яе ўжо рабілі. Зараз патрэбна яшчэ адна. Да аперацыі ён рыхтаваўся два месяцы, піў спецыяльныя прэпараты.