БЕЛ Ł РУС

У Мінску 14-гадовы падлетак падазраецца ў згвалтаванні 11-гадовага хлопчыка

7.09.2011 / 11:16

Выпадак здарыўся ў Фрунзенскім раёне, на вуліцы Адзінцова.

У Мінску супрацоўнікі АДАІ Фрунзенскага РАУС затрымалі 14-гадовага падлетка, які падазраецца ў згвалтаванні 11-гадовага хлопчыка.

Па рацыі двум інспектарам ДПС паступіла паведамленне аб згвалтаванні ў адной з кватэр на вуліцы Адзінцова.

Міліцыянты прыбылі на месца і затрымалі падазраванага.
Юнак запрасіў хлопчыка да сябе дадому і там згвалтаваў.

Верагодней за ўсё, будзе заведзена крымінальная справа па арт.167 «Гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару» КК Беларусі.

Ён прадугледжвае да сямі гадоў пазбаўлення волі.
Пры гэтым менавіта з 14-гадовага ўзросту наступае адказнасць па згаданым артыкуле.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула