БЕЛ Ł РУС

Памятны знак да 500-годдзя атрымання Навагрудкам магдэбургскага права адкрыюць у райцэнтры 10 верасня

7.09.2011 / 11:34

Першая сталіца Вялікага княства Літоўскага адзначыць юбілей 9–10 верасня. Старт мерапрыемствам дасць міжнародная навуковая канферэнцыя, у якой прымуць удзел вядомыя беларускія вучоныя-гісторыкі, супрацоўнікі музейных устаноў краіны, краязнаўцы, а таксама вучоныя з Польшчы і Германіі. У гісторыка-археалагічным музеі пройдзе выстаўка старых фотаздымкаў.

10 верасня адбудзецца ўрачыстае адкрыццё памятнага знака, пасля чаго пачнуцца культурныя мерапрыемствы. Увесь дзень на цэнтральнай плошчы райцэнтра будуць выступаць калектывы абласной філармоніі, мясцовыя самадзейныя артысты і калектывы Гродзеншчыны. На тэрыторыі Малога замка ў гэты дзень разгорнецца горад майстроў, а на пляцоўцы каля помніка Адама Міцкевіча будуць выступаць камерныя калектывы. Забаўляльная праграма для дзяцей днём, а для моладзі вечарам пройдзе і ў гарадскім парку.

На завяршэнне свята жыхароў і гасцей горада на галоўнай плошчы чакае канцэртная праграма Нацыянальнага акадэмічнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга і святочны салют, а пасля — дыскатэка да раніцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула