БЕЛ Ł РУС

Ірына Вештард: У чарговы раз Ляўковіч падаў у друк сфальсіфікаваны дакумент

7.09.2011 / 11:41

СМ

Не прызнаны ўладамі лідэр БСДП пракаментавала ліст у «Советской Белоруссии» ад імя сацыял-дэмакратаў.

«Надрукаваная заява ад імя сяброў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) у газеце „Беларусь сегодня“ сябрамі партыі не абмяркоўвалася і адпаведна заява такая не прымалася раённымі, гарадскімі ці абласнымі арганізацыямі, — гаворыцца ў распаўсюджаным сёння каментары старшыні БСДП Ірыны Вештард. — У чарговы раз Ляўковіч падаў у друк сфальсіфікаваны дакумент, які на самой справе ў партыі не існуе. Ці мае права Ляўковіч называць сябе старшынёй БСДП? Няма ў яго такога права, таму што ён нават не з’яўляецца сябрам БСДП.

Спадара Ляўковіча яшчэ ў лютым гэтага года выключылі з шэрагаў БСДП за шматлікія парушэнні Статуту БСДП.
Ці шмат сяброў партыі падтрымлівае былога старшыню БСДП? Пад сфальсіфікаванай заявай ад імя сяброў БСДП стаіць яшчэ 6 прозвішчаў, акрамя прозвішча Ляўковіча.
Сярод дадзеных 6 падпісантаў ужо больш за год выключаны з партыі А. Мікулін. Акрамя беспартыйнага А. Мікуліна і 5 другіх падпісантаў пад заяваў, я не ведаю іншых сяброў БСДП, якія падтрымліваюць Ляўковіча.
У БСДП больш 1000 сяброў. За Ляўковічам нікога і нічога няма. Хачу, каб усе ведалі, што Ляўковіч сістэматычна падае ад імя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) фальсіфікаваныя заявы, таксама хачу, каб усе ведалі, што Ляўковіч не з’яўляецца кіраўніком БСДП і калі ён так падпісваецца зараз, то, ў такім разе, з’яўляецца самазванцам», — гаворыцца ў каментары.

У сваёй заяве Анатоль Ляўковіч і яшчэ шасцёра яго прыхільнікаў выказвалі гатовасць да дыялогу з уладай без якіх бы там ні было папярэдніх умоваў.

Ірына Вештард была абраная старшынёй партыі на паўторным З’ездзе БСДП 5 чэрвеня 2011 г. 89,6% галасоў. Міністэрства юстыцыі не прызнала з’езд легітымным.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула