БЕЛ Ł РУС

Нацбанк павысіў працэнтныя стаўкі па аперацыях рэгулявання ліквіднасці

14.09.2011 / 17:11

Камітэтам па манетарнай палітыцы Нацыянальнага банка прынята рашэнне аб павышэнні з 14 верасня 2011 года працэнтных ставак па аперацыях рэгулявання ліквіднасці.

Як паведамілі ў Нацбанку, працэнтныя стаўкі па пастаянна даступных аперацыях падтрымкі ліквіднасці павялічаныя да 40% гадавых, па пастаянна даступных аперацыях вымання ліквіднасці — да 20% гадавых.

«Павышэнне працэнтных ставак па аперацыях рэгулявання ліквіднасці ажыццяўляецца адначасова з павелічэннем стаўкі рэфінансавання, што ўзмоцніць уздзеянне працэнтнай палітыкі на эканоміку з мэтай фарміравання зберажэнняў у беларускіх рублях і стабілізацыі валютнага рынку», — падкрэслілі ў Нацбанку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула