БЕЛ Ł РУС

Трусаў: Макей захацеў бачыць у Радзе Дзмітрыева, Кастусёва, Раманчука

14.09.2011 / 21:10

ЗП

Рашэнне аб іх сяброўстве будзе прынятае напрыканцы верасня.

Сябра Грамадска-кансультацыйнай рады пры Адміністрацыі прэзідэнта, старшыня ТБМ Алег Трусаў кажа, што ў хуткім часе структуру чакаюць змены.

«Улады захацелі бачыць у Радзе Андрэя Дзмітрыева („Гавары праўду“), Яраслава Раманчука (АГП), Рыгора Кастусёва (Партыя БНФ). Унутры Рады існуе ініцыятыўная група з дзевяці чалавек, якую мы стварылі, каб неяк ажывіць Раду. Група была супраць прыняцця гэтых людзей. Не трэба блытаць палітычную складовую і грамадскую. Для палітычных партый трэба ствараць асобную Раду», — кажа Алег Трусаў.

Тым не менш, па ягоных словах, канчатковае рашэнне будуць прымаць прадстаўнікі ўладаў. Наступнае пасяджэнне Рады адбудзецца напрыканцы верасня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула