Адмоўнае сальда перавысіла 2 млрд долараў
Паводле звестак Нацбанка, у студзені-жніўні 2011 года адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склала 2 млрд. 24,6 млн. долараў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі. Пры гэтым у жніўні сальда было станоўчым у 120,1 млн. долараў.
Для параўнання: за студзень-ліпень гэтага года адмоўнае сальда складала 2 млрд. 647,6 млн. долараў, за студзень-жнівень 2010 года гэты паказчык быў на ўзроўні 3 млрд. 612,7 млн. долараў.
Аб’ём знешняга гандлю таварамі і паслугамі за студзень-жнівень 2011 года склаў 61 млрд. долараў (на 51,3% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года), у тым ліку экспарт — 29,5 млрд. (на 60,7% больш), імпарт — 31,5 млрд. (на 43,5% больш).
Паводле метадалогіі гандлёвага балансу, якая ўлічвае звесткі Дзяржаўнага мытнага камітэта, у студзені-жніўні гэтага года адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі склала 3 млрд. 924,5 млн. долараў (за такі ж перыяд мінулага года — мінус 4 млрд. 967,9 млн.).
Асноўнымі крыніцамі фарміравання адмоўнага сальда былі экспартна-імпартныя аперацыі з прамежкавымі таварамі (энерганосьбіты, сыравіна, матэрыялы і камплектавальныя). Экспарт прамежкавых тавараў склаў 18 млрд. 75,7 млн. долараў, павялічыўшыся на 85,1%, імпарт — 22 млрд. 276,2 млн. (на 47% больш).
На энергетычныя тавары прыпадала 49,8% вартаснага аб’ёму экспарту і 52,5% імпарту прамежкавых тавараў. На знешні рынак іх пастаўлена на 9 млрд. 10,6 млн. долараў, што ў 2,4 разу больш, чым у студзені-жніўні мінулага года. Імпарт энергетычных тавараў склаў 11 млрд. 701,5 млн. долараў, што ў 1,7 разу больш за аналагічны леташні паказчык. Сальда знешняга гандлю энерганосьбітамі склалася адмоўнае ў памеры 2 млрд. 690,9 млн. долараў (у студзені-жніўні 2010 года — мінус 3 млрд. 119,5 млн.)
Велічыня адмоўнага сальда гандлю спажывецкімі таварамі ў студзені-жніўні гэтага года дасягнула 250,7 млн. долараў (у студзені-жніўні мінулага года — плюс 218,8 млн. долараў).
Знешні гандаль харчовымі таварамі за гэты перыяд характарызаваўся станоўчым сальда ў памеры 1 млрд. 330,2 млн. долараў. У параўнанні са студзенем-жніўнем 2010 года гэты паказчык павялічыўся на 334,6 млн. долараў.
Чытайце таксама:
Каментары да артыкула