Багданкевіч: Курс установяць на 9000 рублёў
Устанаўленне адзінага курсу знізіць дэвальвацыйныя чаканні.
belsat.eu
Устанаўленне адзінага абменнага курсу валют знізіць інфляцыйныя і дэвальвацыйныя чаканні. Так пракаментаваў былы старшыня праўлення Нацыянальнага банка Станіслаў Багданкевіч рашэнне ўрада вярнуцца да адзінай сесіі на Беларускай
Пра аб’яднанне асноўнай і дадатковай сесій на БВФБ 20 кастрычніка паведаміў у мінулую пятніцу беларускім тэлеканалам
Паводле меркавання Багданкевіча,
дадатковую сесію наогул не трэба было ўводзіць. «Не трэба было фарміраваць два курсы і такім чынам ствараць магчымасць для махлярства і спекуляцый.Патрэбны адзіны курс — гэта будзе інфармацыя для бізнесу і насельніцтва, што ў нас, нарэшце, штосьці рэальна робіцца на валютным рынку. Усе будуць бачыць попыт і прапанову, гэта знізіць інфляцыйныя і дэвальвацыйныя чаканні».
Паводле прагнозу эксперта, адзіны курс, устаноўлены 20 кастрычніка,
«можа быць не вельмі прымальным для эканомікі» — на ўзроўні 9 тысяч рублёў за долар ЗША.«Але паступова ён можа знізіцца — ужо хоць бы за кошт таго, што будзе адзіным. Не думаю, што трэба так баяцца ваганняў курсу, яны будуць часовымі», — лічыць Багданкевіч.
Што да абяцанняў урада не ўмешвацца ў працэс курсаўтварэння, то, як адзначае
«Чаму б ураду не кіраваць гэтым працэсам, калі ў нас асноўная экспартная выручка ідзе па лініі прадпрыемстваў дзяржуласнасці? Я не асуджаю ўрад за тое, што ён камусьці з дзяржпрадпрыемстваў рэкамендуе прадаць валюты больш, камусьці — менш.
Галоўнае не ўводзіць адміністраванне, не ўмешвацца ў сам працэс курсаўтварэння. Трэба зыходзіць з разумення таго, што цана тавару — у гэтым выпадку долара, еўра — вызначацца рынкам»,— падкрэсліў Багданкевіч.
Акрамя таго, адзначыў ён, паралельна з мерамі па аздараўленні валютнага рынку неабходна праводзіць палітыку аздараўлення эканомікі ў цэлым.
Дадатковыя таргі на БВФБ былі ўведзены 14 верасня з мэтай вызначэння рынкавага абменнага курсу і выйсця на адзіны раўнаважны курс беларускага рубля.
За першы месяц працы дадатковай сесіі на БВФБ розніца паміж курсамі долара вырасла з 3.245 да 3.285 рублёў. Першая дадатковая сесія адбылася 14 верасня, тады курс долара быў зафіксаваны на адзнацы 8.600 рублёў. На асноўнай сесіі ў гэты дзень каціроўка амерыканскай валюты склала 5.355 рублёў. У адносным выражэнні розніца паміж курсамі была роўная 60,6%. 14 кастрычніка курс долара на дадатковай сесіі склаў 9.010 рублёў, на асноўнай — 5.725 рублёў; розніца — 57,4%.
Як лічыць намеснік старшыні праўлення Нацбанка Тарас Надольны, у ваганнях курсу «нічога страшнага няма». «Курс долара сёння адхіліўся ад значэння 14 верасня на 4% з невялікім, — сказаў Надольны 15 кастрычніка ў каментарыі тэлеканалу СТВ. — Гэта нармальныя ваганні. Для сусветнага рынку рэзервовых валют таксама характэрны ваганні: яны даходзяць да 10–12%, часам — да 15%. Таму нічога тут страшнага няма. З такой жа ўпэўненасцю курс можа павярнуць і назад».
Пасля аб’яднання асноўнай і дадатковай сесій з’явіцца дадатковая прапанова на рынку, прадыктаваная экспарцёрамі, «якія пакуль прытрымліваюць валюту», дадаў Надольны.