БЕЛ Ł РУС

У Расіі лютуе сальманелёз

17.10.2011 / 9:51

Колькасць захварэлых больш за 130 чалавек.

Больш за 40 чалавек шпіталізаваныя ў Брацку з бактэрыяльнай кішачнай інфекцыяй сальманелёз.

Паводле папярэдніх звестак, прычынай масавай ўспышкі інфекцыі маглі стаць эклеры, зробленыя ў мясцовым кандытарскім цэху.

У панядзелак таксама стала вядома аб атручванні больш за 40 дзяцей у сталовай карэкцыйнай школы ва Удмуртыі.

Усім дзецям пастаўлены дыягназ «вострая кішачная інфекцыя».

7 кастрычніка каля 80 дзяцей — выхаванцаў дзіцячага саду «Крынічка» — былі шпіталізаваны з аналагічным дыягназам у Свярдлоўскай вобласці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула