БЕЛ Ł РУС

У Мінску прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі: партрэты на праспекце

17.10.2011 / 10:24

nn.by

У цэнтры Мінска, ля Акадэміі навук, актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» 16 кастрычніка правялі акцыю ў падтрымку беларускіх палітвязняў.

Удзельнікі акцыі выстраіліся ланцужком уздоўж праспекта Незалежнасці з партрэтамі Андрэя Саннікава, Змітра Бандарэнкі, Мікалая Статкевіча, Эдуарда Лобава і Змітра Дашкевіча.

Акцыя прайшла без затрыманняў, паведамляе прэс-служба Еўрапейскай Беларусі.

Раней акцыі ў падтрымку палітвязняў праходзілі 16-га чысла кожнага месяца, потым яны заціхлі.

Дый палітвязняў у Беларусі болей, чым пяць, паводле розных ацэнак, ад 11 да 14 чалавек: апроч экс-кандыдатаў у прэзідэнты Андрэя Саннікава і Мікалая Статкевіча, Дзмітрыя Бандарэнкі, Змітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава, у турмах таксама ўтрымліваюцца:

мінскія і бабруйскія анархісты (Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок, Аляксандр Францкевіч — Яўген Васьковіч, Павел Сырамалотаў, Арцём Пракапенка), праваабаронца Алесь Бяляцкі, прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, у Пружанскім раёне хімію адбывае Павел Севярынец.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула