БЕЛ Ł РУС

Гродзенец абрабаваў нямецкія банкі на 800 тыс. еўра

17.10.2011 / 10:50

Супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі сумесна з паліцыяй ФРГ спынілі дзейнасць міжнароднай злачыннай групы, якая рабавала нямецкія банкі.

Як паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС Канстанцін Шалькевіч, адным з лідараў групоўкі аказаўся грамадзянін Беларусі 29-гадовы жыхар Гродна. Ён затрыманы. Разам з іншымі злачынцамі стварыў міжнародную злачынную арганізацыю, якая спецыялізавалася на рабаванні нямецкіх банкаў. Устаноўлены 34 узброеныя напады на банкаўскія ўстановы ў ФРГ, выкрадзена больш за 800 тысяч еўра. Атрыманыя грошы накіроўваліся ў Гродна і размяркоўваліся лідарам злачыннай арганізацыі сярод астатніх удзельнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула