БЕЛ Ł РУС

Лябедзька: Інвестыцыі ў раз'яднанне апазіцыі большыя за магчымасці для яе аб’яднання

17.10.2011 / 10:53

Анатоль Лябедзька прызнаў, што ўнутры апазіцыі няма даверу адно да аднаго, а таксама заявіў, што нехта выдаткоўвае велізарныя грошы на тое, каб апазіцыя была раз’яднаная.

«Аб’яднанне — гэта праблема не сённяшняга і не ўчорашняга дня. Яна была, ёсць і будзе. Не толькі нас яна хвалюе, але ёсць структуры і сілы, якія робяць велізарныя інвестыцыі ў тое, каб аб’яднання не было. Трэба браць пад увагу, што гэтыя інвестыцыі ў раз’яднанне ў разы перавышаюць магчымасці, якія ёсць для аб’яднання. Трэба прызнаць, што пасля выбарчай кампаніі 2010 існуе пэўная ступень недаверу ўнутры самой апазіцыі «, — лічыць кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька.

Хто выдаткоўвае грошы на раскол апазіцыі, Лябедзька не патлумачыў

«Сёння шэсць палітычных структур маюць дамоўленасць па цэлым шэрагу пытанняў, пачынаючы з палітвязняў і заканчваючы выбарчай кампаніяй — гэта і ёсць аснова для супрацоўніцтва», — сказаў Лябедзька, адказваючы на пытанні слухача Радыё «Свабода» падчас анлайн-канферэнцыі на сайце радыёстанцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула