БЕЛ Ł РУС

Моцнага падзення не было. Даляр — 8990

17.10.2011 / 11:23

Nashaniva.com

Курсы ў абменніках падаюць больш імкліва.

Курс даляра на дадатковай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы склаў 8990 рублёў. У папярэдні раз ён складаў 9010 рублёў.

Еўра каштуе 12 490 рублёў, а расійскі рубель — 293 рублёў.

Ужо ад раніцы курсы ў абменніках істотна пайшлі ўніз.
Напрыклад, «Беларусбанк», які ад раніцы выставіў курс куплі 8900–8950, яшчэ да пачатку таргоў апусціў яго на 8700–8750 рублёў. Такі сярэдні курс куплі зафіксаваны і ў большасці іншых банкаў. Разам з тым, пасля «гарачых» выходных, калі людзі масава здавалі валюту, адчуваецца дэфіцыт беларускіх рублёў.
Курс продажу даляра выстаўляецца банкамі хаатычна і вагаецца ад 9050 да 10 000 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула